Палітвязню Алесю Бяляцкаму — 51 год
25 верасня палітвязню споўніўся 51 год. Гэта трэці дзень народзінаў запар, які праваабаронца праводзіць за кратамі.
Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску 4 жніўня 2011 года. У лістападзе 2011 г. суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і асудзіў да чатырох з паловай гадоў
пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці (у Бабруйскай № 2).
Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у Бяляцкага замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі з якіх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.
Адкрыць рахункі ў Беларусі не ўяўлялася магчымым, бо цэнтр «Вясна» працуе нелегальна — улады неаднаразова адмаўлялі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі.
Суд таксама не прыняў да ўвагі тое, што шкода, якую нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі, была цалкам пагашана за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.
Усяго за кратамі ў Беларусі знаходзіцца, паводле ацэнкі праваабаронцаў, дзесяць палітвязняў: экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Эдуард Лобаў, Яўген Васьковіч, Арцём
Пракапенка, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Мікалай Аўтуховіч, Андрэй Гайдукоў, Алесь Бяляцкі.
nn.by