Мэр Парыжа выказаў сваю падтрымку Алесю Бяляцкаму
Мэр горада Парыжа сп. Бертран Дэланоэ адправіў ліст Алесю Бяляцкаму, напісаны неўзабаве пасля гадавіны яго арышту. Міжнародная федэрацыя за правы чалавека ( FIDH) і Праваабарончы цэнтр «Вясна» публікуюць гэты ліст з нагоды дня нараджэння Алеся.
«Мэр Парыжа
Парыж, верасень 2013 г.
Паважаны сп. Бяляцкі,
Я не мог абысці маўчаннем гадавіну з моманту несправядлівага турэмнага зняволення, ахвярай якога Вы з'яўляецеся з 4 жніўня 2011 г ода, і хацеў бы зноў запэўніць Вас у маёй падтрымцы і
глыбокай павазе, якую ў мяне выклікае Вашая барацьба за правы чалавека ў Беларусі.
Мне таксама вядома пра суровыя ўмовы, у якіх Вы адбываеце пакаранне, і я схіляюся перад Вашай мужнасцю і ўпартасцю.
Тытул ганаровага грамадзяніна Парыжа, які дэпутаты нашага горада прысвоілі Вам па маёй просьбе ў 2012 годзе, сімвалізуе салідарнасць з Вамі і Парыжа, і парыжанаў. Іншая праява гэтай
салідарнасці — Ваш партрэт, які пастаянна вісіць на плошчы перад
будынкам мэрыі 11-й акругі Парыжа.
Паверце, што, сумесна з FIDH, чыім віцэ-прэзідэнтам Вы з'яўляецеся, і з усімі праваабаронцамі, мы працягваем дамагацца Вашага хутчэйшага вызвалення.
Прашу Вас прыняць запэўніванні ў маёй глыбокай павазе.
Шчыра Ваш,
Бертран Дэланоэ
Сп. Алесю Бяляцкаму
Старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна»
Віцэ-прэзідэнту FIDH»
Нагадаем, 11 траўня 2012 года ў французскай сталіцы прайшла акцыя «Парыж за Алеся Бяляцкага!», падчас якой партрэт Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH і кіраўніка
Праваабарончага цэнтра «Вясна», быў усталяваны перад мэрыяй 11-й акругі горада. 16 кастрычніка па прапанове мэра Парыжа, а таксама па ініцыятыве Гарадскога савета 11-й акругі, Савет
Парыжа прысвоіў Алесю Бяляцкаму сан Ганаровага грамадзяніна горада Парыжа. Такім сімвалічным чынам французская сталіца далучыла свой голас да кампаніі за вызваленне вядомага беларускага
праваабаронцы.
spring96.org