МХД зрабіў новыя ўлёткі "Якія прыярытэты ў дзяржавы?"
Маладыя хрысціянскія дэмакраты ў межах антыкарупцыйнай кампаніі прапанаюць беларусам новыя формы ўлётак, з дапамогай якіх грамадзяне змогуць з лёгкасцю пабачыць прыярытэты "сацыяльна-арыентаванай" беларускай дзяржавы.
Гэтыя ўлёткі плануюцца да шырокага распаўсюду сярод простых беларусаў. Любыя жадаючыя таксама могуць іх раздрукаваць і падзяліцца са сваімі сваякамі, сябрамі, суседзямі.