Новы скандал у гомельскай школе: бацькі гатовыя звярнуцца ў пракуратуру

У гомельскай сярэдняй школе №67 наспявае новы скандал. Дырэктар школы Ганна Мельнікава, за звальненне якой падпісаліся сотні чалавек, забараніла школьнаму калектыву ўдзельнічаць на міжнародным фестывалі.

homel.jpg

У загадзе гаворыцца, што студзеньская паездка ў польскі горад Жывец на Міжнародны фестываль «Калейдаскоп талентаў. Зіма 2018» адмяняецца «з прычыны адсутнасці бюджэтных, пазабюджэтных крыніц фінансавання на праезд, пражыванне, сутачныя».
Бацькі і частка педагогаў з гэтым не пагадзіліся. Яны сцвярджаюць, што раней атрымалі дазвол на ўдзел і ўжо паспелі аформіць візы. Падрабязнасці новага канфлікту «Салідарнасці» расказала мама адной з школьніц, якая ў апошнія месяцы рыхтуецца да ўдзелу ў фестывалі.

«Нам сказалі — рабіце візы»

Па словах Марыны, бацькі яшчэ ў лістападзе вырашылі даведацца, ці змогуць іх дзеці паехаць у Польшчу на фестываль:
 У раённым аддзеле адукацыі нам далі выразны і ясны адказ: грошы на праезд і пражыванне настаўнікаў вылучаныя, з імі пытанне вырашана. Калі вы зможаце аплаціць выдаткі за сваіх дзяцей самастойна, то як прыедзеце з Піцера (у пачатку снежня калектыў школы №67 перамог у міжнародным конкурсе ARTIS-2017), адразу ж рабіце візы ў Польшчу.
7 і 8 снежня бацькі здалі дакументы на візы, а праз некалькі дзён даведаліся пра загад дырэктара Мельнікавай, які забараняў паездку ў Жывец. Дакумент быў падпісаны 8 снежня, калі нічога не падазраючыя бацькі юных канкурсантаў здавалі дакументы.
Марына не выключае, што загад быў падпісаны заднім лікам. Паводле яе слоў, бацькі былі шакаваныя рашэннем адміністрацыі школы. Шмат хто абураны настолькі, што гатовыя звярнуцца ў пракуратуру — бо грошы, якія яны ўжо паспелі выдаткаваць на паездку, ім ніхто не верне.

«Каб узяць ключ ад залы для рэпетыцый, трэба пісаць заяву»

Марына распавяла пра тое, у якіх умовах праходзіць падрыхтоўка да фестывалю. Паводле яе слоў, ранейшая адміністрацыя школы заўсёды знаходзіла магчымасць скласці расклад заняткаў так, каб дзеці з розных змен маглі без праблем рэпетаваць у музычных занятках.
Цяпер жа вучням часта даводзіцца рэпетаваць па вечарах, адвучыўшыся на ўроках музыкі і ў школе.
— Мая дачка вучыцца ў трэцім класе. У такія дні яна прыходзіць са школы ў дзевяць вечара, рыхтуе ўрокі і кладзецца спаць. А заўтра ўсё паўтараецца. Рэпетыцыі па вечарах бываюць не кожны дзень, але такое здараецца нярэдка.
Аднойчы Марына пашкадавала дачку і прапанавала ёй прагуляць вячэрнюю рэпетыцыю.
 А яна мне адказала: «Мама, мы едзем на конкурс не проста так, мы едзем, каб перамагчы. І я буду займацца нават па вечарах». І вось зараз, пасля некалькіх месяцаў падрыхтоўкі, мне трэба сказаць ёй, што яна нікуды не паедзе?
Па сцвярджэннях гамяльчанкі, нязручны расклад для рэпетыцый - не адзінае прыніжэнне, якое вымушаны трываць дзеці і іх педагогі. Калі раней для рэпетыцый у актавай зале настаўніку дастаткова было ўзяць у вахцёра ключ, то зараз для гэтага трэба атрымаць дазвол у дырэктара, напісаўшы заяву.
З падобным бацькі сутыкаюцца хіба што ў кабінетах чыноўнікаў, куды ў апошні час ім часцяком даводзіцца зазіраць, распавяла Марына.

«Гутарка не адбудзецца — дырэктар захварэла»

Параіўшыся, бацькі вырашылі пакінуць зварот у пракуратуру на крайні выпадак.
— Мы вырашылі напісаць запыт персанальна дырэктару школы, раз яна нам не стала нічога тлумачыць, — распавяла Марына.
Таксама ліст з просьбай разабрацца ў канфліктнай сітуацыі быў накіраваны ў абласное і гарадское ўпраўленнi адукацыi. На наступны дзень дырэктар школы запрасіла Марыну да сябе на размову, каб абмеркаваць змест ліста, а таксама каментары жанчыны, якія тая піша ў «Аднакласніках» пра сітуацыю ў школе. Сустрэча мелася адбыцца ўвечары 15 снежня.
 А за некалькі гадзін да сустрэчы мне патэлефанавала сакратар і сказала, што гэтай гутаркі не адбудзецца, бо дырэктар захварэла.
Тры дзесяткі бацькоў апынуліся ў падвешаным стане. У адміністрацыі школы іх запэўнілі, што на іх запыт дадуць адказ ва ўстаноўленыя законам тэрміны. Але паездка ў Польшчу запланаваная на 3 студзеня, а занесці грошы за ўдзел у фестывалі трэба да 21 снежня, інакш калектыў не дапусцяць да ўдзелу.
 Мы б вельмі хацелі вырашыць гэтае пытанне ўнутры школы. Таму і звярнуліся спачатку да адміністрацыі школы і ў аддзелы адукацыі, — патлумачыла пазіцыю бацькоў Марына.
Але ў бліжэйшыя дні перад імі ўстане пытанне аб больш рашучых дзеяннях.

Праверка за праверкай

Пасля таго, як пра скандал у гомельскай школе напісалі СМІ, сюды зачасцілі праверкі. Як распавёў «Салідарнасці» бацька аднаго з школьнікаў, у школе пабывалі з інспекцыяй прадстаўнікі самых розных інстанцый. Пра тое, што канкрэтна яны правяраюць, бацькі могуць толькі здагадвацца.
У другой палове лістапада група бацькоў атрымала адказ з Адміністрацыі прэзідэнта. У лісце гаворыцца, што іх зварот перанакіраваны ў Гомельскі аблвыканкам.

homel_2.jpg

Неўзабаве рушыла ўслед рэакцыя: у школу прыехаў начальнік упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Сяргей Парошын. На старонцы бацькоўскай супольнасці ў «Аднакласніках» сцвярджаецца, што чыноўнік некалькі гадзін спрабаваў улагодніць канфлікт, але ў выніку дасягнуць кампрамісу не атрымалася — дырэктар Мельнікава не збіраецца пакідаць крэсла.
Паводле gazetaby.com