«...Не прыніжае гонар і годнасць асобы», — выснова РЭК. Але ёсць нюансы
Білборды з дзяўчатамі ў ніжняй бялізне ў Беларусі не рэкамендуецца размяшчаць у метро, каля ўстановаў адукацыі ды рэлігійных комплексаў, а таксама ўздоўж магістраляў.
Такую рэкамендацыю выказала Рэспубліканская экспертная камісія па прадухіленні прапаганды гвалту, парнаграфіі і жорсткасці (РЭК), піша marketing.by.
Нагодай для такога рашэння стаў зварот з заклікам абмежаваць выявы паўаголеных людзей у рэкламе. Пад ім, як паведамлялася раней, падпісаліся больш за тысячу чалавек з усёй краіны. Вялікая частка прыкладаў, якой абурыліся падпісанты звароту, — гэта рэклама жаночай бялізны. Зварот быў накіраваны ва ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, Савет міністраў і Мінкульт.
Разгледзеўшы пададзеныя матэрыялы, РЭК прыйшла да высновы, што што ў іх няма наўмысных выяваў мужчынскіх і жаночых інтымных органаў, а эратычны кампанент складае менш за 50% плошчы выявы.