Настаўніца пра змены ў адукацыйным заканадаўстве: Гэта злачынства супраць дзяцінства

Настаўніца рускай мовы і літаратуры Ганна Севярынец называе шэраг прапановаў Міністэрства адукацыі па зменах у галіне «злачынствам супраць дзяцінства».

seweryniec_velvet_m150415_o76la.jpg


Гаворка пра набор на педагагічныя спецыяльнасці па сумоўі і класы па 30 вучняў — «гэта канец адукацыйнага працэсу».

«Дзеці не ўмеюць вучыцца і па 20 чалавек у класе. Змяніўся свет, змянілася ментальнасць», — кажа настаўніца.

«Ніводнаму чалавеку, які мае дачыненне да адукацыі, такое не прыйдзе ў галаву. Гэта не залежыць ад кіраўніцтва адукацыі, гэта фінансавыя пытанні».


Што да пяцігадовай адпрацоўкі настаўнікамі, якія паступілі на вучобу па сумоўі, то Ганна Севярынец звяртае ўвагу на тое, што «беларус — чалавек загаду».

«Ёсць выпадкі, калі маладыя людзі пасля прымусовых двух гадоў выкладання застаюцца: разумеюць, што ўсе добра, што прызвычаіліся, палюбілі дзяцей. Адзінкі ж ідуць у настаўнікі па пакліканні. Але трэба даць магчымасць непрыгодным да настаўнцітва пакінуць прафесію», — перакананая Севярынец.


belsat.eu