Маладым настаўнікам, якія адпрацуюць разьмеркаванне, яшчэ год будуць даплочваць 31 рубель

Маладым педагогам, якія адпрацуюць па размеркаванні два гады, але застануцца працаваць у той жа ўстанове адукацыі, яшчэ на год падаўжаюць дадатковыя выплаты.

12f46533_1dd3_448a_842b_bbf244ca22dc_w987_r1_s.jpg


Гэта прадугледжана пастановай ураду ад 19 студзеня 2017 года № 48, паведамляе БелТА.
Маладым настаўнікам, якія адпрацавалі два гады па разьмеркаванні і якія працягваюць працаваць у той жа ўстанове, усталёўваюцца штомесячныя даплаты ў памеры ня больш за адну тарыфную стаўку першага разраду на працягу яшчэ 1 году. На дадзены момант тарыфная стаўка першага разраду складае 31 рубель.
Канкрэтная сума даплаты будзе вылічвацца прапарцыянальна адпрацаванаму часу.
У Міністэрстве адукацыі ўпэўненыя, што такая мера дазволіць «замацаваць маладых спэцыялістаў ва ўстановах адукацыі».
Паводле svaboda.org