«Народная Воля» прыпыняе выхад папяровай газеты

Як паведамляе рэдакцыя, «па змове расійскай і беларускай улад маскоўская друкарня скасавала з намі дагавор. Таму часова пераходзім на выданне газеты «Народная Воля» ў электронным варыянце».

screenshot_2_2.png


Мінулы нумар газеты, якая апошнія тры месяцы друкавалася ў Маскве, быў канфіскаваны проста ў рэдакцыі. А потым і расійская друкарня разарвала дамову пад ціскам Расспажыўнагляду. Таму пакуль у папяровым выглядзе газета бярэ тайм-аўт.

«Перыядычнасць выхаду газеты застаецца ранейшай — аўторак і пятніца. Фармат, аб’ём і стыль вёрсткі не мяняюцца. Толькі пэўны перыяд “Народная Воля” будзе з’яўляцца не ў папяровым варыянце, а толькі ў электронным на сайце nv-online.info. Разумеем, гэта чарговыя нязручнасці для некаторай катэгорыі чытачоў, у першую чаргу тых, хто не валодае камп’ютарам. Што ж, даражэнькія, трэба перажыць гэтыя акаянныя дні. Над Беларуссю апусцілася цёмная ноч, але будзем аптымістамі: вось-вось надыдзе світанне», — перадае словы рэдактара выдання Іосіфа Сярэдзіча «Наша Ніва».

Рэдакцыя раіць спампоўваць старонкі бягучых нумароў на сайце nv-online.info ў раздзеле «Архіў газеты».

«Народная воля» — адно з найстарэйшых незалежных выданняў Беларусі. Заснавана ў ліпені 1995 года. Калі не было друкавацца ў Беларусі, выдавалася ў Вільні, Смаленску.