На крытым катку ў Гомелі абрынуўся дах. Сярод пацярпелых дзеці
Сёння ў Гомелі прыкладна ў 18.30 на крытым катку на праспекце Рэчыцкім абрынуўся дах. Па словах відавочцаў, у выніку здарэння «шматлікіх наведвальнікаў прыціснула».
На дадзены момант на месцы здарэння шмат машын МНС і хуткіх. «Каля 10 хуткіх і 7 МНС. Выратавальныя службы працягваюць пад'язджаць», — паведамляюць чытачы gomel.today.
Фота Віталія Савуся
У МНС паведамілі, што чатыры чалавекі ў бальніцы, двое з іх — дзеці.
Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.