На БМЗ прызналі цяжкасці з-за санкцый. Работнікаў могуць адправіць у вымушаны адпачынак

Адпаведная заява прагучала ад галоўнага ідэолага прадпрыемства Андрэя Кулакоўскага падчас сустрэчы з калектывам.

Беларускі металургічны завод

Беларускі металургічны завод


«Увядзенне санкцый крыху ўскладніла нашу працу. Што тычыцца БМЗ, то запас трываласці ў нас ёсць. Мы разумеем, як нам працаваць і куды рухацца. Практычна на ўсе віды камплектуючых і сыравіны ёсць альтэрнатыўныя пастаўшчыкі. Там, дзе замены няма, спецыялісты шукаюць новыя варыянты», сказаў Кулакоўскі.
Паводле слоў ідэолага, цяпер прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме, аднак ёсць верагоднасць, што давядзецца адпраўляць у адпачынкі.
«Заработную плату мы не зніжаем, але варта разумець, што гэта будзе залежаць ад аб'ёмаў выпуску і продажаў прадукцыі. Нельга выключыць і магчымасць адпачынку за 2/3», — заявіў ён.