На аднаўленне касцёлу ў Будславе сабралі ўжо больш за 40 000 рублёў
І гэта ўсяго за суткі.

Валанцёры стварылі тэлеграм-канал @budslau для каардынацыі працы па аднаўленні Будслаўскага касцёла. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Антона Матолькі. У канале будуць публікавацца кантакты для сувязі, аператыўныя запыты па дапамозе, а таксама навіны пра аднаўленне.
На сённяшні дзень у тэлеграм-канале 1360 падпіснікаў. Тэрмінова шукаюцца альпіністы.
На аднаўленне касцёла ўжо сабрана больш за 40 тысяч рублёў. Нагадаем, 11 траўня ў касцёле здарыўся пажар.