Мокры асфальт і памылка мехвода: эксперт назваў магчымыя прычыны аварыі з танкам ў Мінску
Учора ў Мінску адбылася аварыя з танкам Т-72Б. Па словах відавочцаў, баявая машына наганяла асноўную калону, рухаючыся з боку вуліцы Філімонава ў напрамку Валгаградскай.
У нейкі момант механік-кіроўца танка пачаў скідаць хуткасць, і Т-72Б ў раёне станцыі метро «Маскоўская» урэзаўся ў дрэва і знёс ліхтарны слуп.
Здарэнне выклікала шырокі грамадскі рэзананс, і 42.TUT.BY, каб разабрацца ў прычыне ДТЗ, звярнуўся па каментар да былога ваеннаму спецыяліста.
Падпалкоўнік у адстаўцы, які раней эксплуатаваў баявыя машыны, у тым ліку танкі Т-72 розных мадыфікацый, выказаў здагадку, што калі за прычынай аварыі не стаіць тэхнічная няспраўнасць, то віной ДТЗ маглі стаць памылковыя дзеянні мехвода.
Хутчэй за ўсё, механік-кіроўца больш чым трэба заціснуў правы фрыкцён, распачаўшы спробу павароту, напэўна, хацеў выраўняць танк ў паласе.
Каб зрабіць такі манеўр, трэба было выціскаць больш плаўна і не на такой хуткасці. Язда на вялікіх хуткасцях па асфальце даволі небяспечная для 44-тонай баявой машыны, асабліва калі асфальт — мокры. У гэтых умовах баявая машына паводзіць сябе «як карова на лёдзе».
Таксама падпалкоўнік запасу не выключыў магчымасць рэзкага пагаршэння самаадчування механіка-кіроўцы. Мінабароны пакуль не назвала афіцыйную прычыну аварыі, таму мы можам толькі выказаць здагадку, што магло адбыцца.
Паводле tut.by