Мітрапаліт Кандрусевіч: Жанчыны ў наш час павінныя сказаць “так” жыццю

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 30 студзеня падчасу візіту ў Вялікабрытанію ўзяў удзел у сустрэчы Лiгi каталiцкiх жанчын дыяцэзii Мiдлсбург у Ёрку.



kandrusevich_v_londane.jpg

Фота з сайта krynica.info

Сустрэча ў касцёле Божай Мацi пачалася імшой, якую ўзначалiў мітрапаліт Кандрусевіч. У гамiлii іерарх звярнуў увагу на ролю Панны Марыi ў гiсторыі збаўлення, падкрэсліўшы, што “Яе «так» Богу — прыклад для ўсіх людзей, асабліва для жанчын, якія ў наш час павінныя сказаць «так» жыццю”, паведамляе catholic.by.

Падчас пасяджэння Лiгi мітрапаліт Кандрусевіч распавёў пра сітуацыю ў беларускай Каталіцкай Царкве падчас атэістычных ганенняў i ў цяперашні час, а таксама адказаў на шматлікія пытанні, у якіх жанчыны выказвалі сваю занепакоенасць секулярызмам і адыходам ад веры.

У гэтым годзе Ліга адзначае 60-годдзе свайго заснавання, сёння ў яе ўваходзяць каля 40 жанчын.

krynica.info