Мітрапаліт Веніямін уручыў грамату начальніку калоніі, дзе трымаюць палітвязняў. Потым інфармацыю прыбралі

2 студзеня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін наведаў папраўчую калонію №14 у Навасадах (Барысаўскі раён). Там ён правёў літургію, звярнуўся да вязняў са словам і ўручыў грамату начальніку калоніі Юрыю Васілевічу, паведамляе прэс-служба Беларускага Экзархата РПЦ.

bor_6149.jpg

«У гэты дзень архіерэйскіх грамат Барысаўскай епархіі былі ўдастоены начальнік ПК № 14, палкоўнік Васілевіч Юрый Іванавіч і камандзір 740-га зенітнага ракетнага палка, палкоўнік Сарока Андрэй Васільевіч», — гаварылася ў паведамленні.

Як адзначаюць медыя, у гэтай калоніі зараз адбываюць тэрміны некалькі палітычных зняволеных: Зміцер Дашкевіч, Сяргей Дэцук, Міхаіл Зубкоў, Пётр Канстанцінаў, Яўген Кузьмянкоў, Станіслаў Міхайлаў.

Адзначым, што праз нейкі час пасля таго, як навіна пра грамату начальніку калоніі разышлася ў СМІ, згадка пра гэта з афіцыйнага паведамлення знікла. Прынамсі, цяпер пра «архіерэйскія граматы» для сілавікоў у прэс-рэлізе нічога не гаворыцца.