МАГАТЭ ўбачыла «ключавыя рэчы», заявіў кіраўнік місіі і з’ехаў з АЭС

Місіі МАГАТЭ ўдалося ўбачыць «ключавыя рэчы» ў першыя гадзіны візіту на часова акупаваную тэрыторыю Запарожскай АЭС. Місія здолела патрапіць на станцыю толькі ў сярэдзіне дня, 1 верасня.

Рафаэль Гросі, гендырэктар МАГАТЭ. Фота Getty Images

Рафаэль Гросі, гендырэктар МАГАТЭ. Фота Getty Images

Пра тое, што місія ўбачыла «ключавыя рэчы», заявіў гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі. «Я думаю, што сёння за гэтыя некалькі гадзін мы змаглі звязаць шмат інфармацыі. Ключавыя рэчы, якія мне неабходна было ўбачыць, я ўбачыў і атрымаў тлумачэнне", — заявіў Гросі.

Украінскі "«Энергаатам» паведаміў, што па стане на 18:00 Рафаэль Гросі пакінуў Запарожскую АЭС. Разам з ім з'ехала большасць з 14 членаў дэлегацыі.


«Цяпер на ЗАЭС засталіся 5 прадстаўнікоў місіі МАГАТЭ, якія разгружаюць прывезенае імі абсталяванне і працягнуць працу на станцыі. Чакаецца, што яны будуць знаходзіцца на Запарожскай АЭС да 3 верасня», – гаворыцца ў паведамленні.

Сёння, 1 верасня, місія МАГАТЭ не без прыгод прыбыла на Запарожскую АЭС.


Паводле УНІАН; РІА «Новости»