Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 1318 выпадкаў COVID-19 за суткі
Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра 1318 новых выпадкаў COVID-19 за суткі. Усяго ж з пачатку пандэміі ўжо пацверджана 347 316 падобных дыягназаў.
Выпісаныя за дзень 1393 пацыенты. Агулам ачунялі 337 620 чалавек, піша REFORM.by.
За суткі памерлі яшчэ 10 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць ахвяр пандэміі павялічылася да 2453.
У краіне выканана больш за 5,7 млн. тэстаў, у тым ліку 19 630 за суткі.