Міністэрства аховы здароўя абвясціла аб 1671 выпадку COVID-19 за суткі

Міністэрства аховы здароўя абвясціла аб 1671 новых выпадку COVID-19 за суткі. З пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 651 839 інфікаваных.

ety_zagwkaq8me0.jpg


З учорашняга дня выпісаны 2191 пацыент. Ачунялі 638 844 чалавекі з пацверджаным раней дыягназам, паведамляе REFORM.by.

Памерлі, па афіцыйных даных, 5054 пацыенты з каронавірусам, з іх за суткі — 13 чалавек.

Усяго праведзена 10 366 695 тэстаў. З учорашняга дня выканана 23 797 даследаванняў.