Мінінфарм хоча выдаткаваць $55 тысяч на сайт пра народнае адзінства

Год народнага адзінства доўжыцца ў Беларусі ўжо амаль пяць месяцаў. Стварыць «адзіны інфармацыйны рэсурс» з гэтай нагоды, як і тэматычны тэлеграм-канал, улады планавалі яшчэ ў лютым — прынамсі, такую задачу ставіў перад Мінінфармам Саўмін, піша «Еўрарадыё».

Сайт Усебеларускага народнага сходу, які прайшоў пад лозунгам «Развіццё. Адзінства. Незалежнасць», ужо недаступны / TUT.by

Сайт Усебеларускага народнага сходу, які прайшоў пад лозунгам «Развіццё. Адзінства. Незалежнасць», ужо недаступны / TUT.by


Але тэндар на стварэнне і запаўненне сайта па адрасе www.godedinstva.by з'явіўся на сайце дзяржзакупак толькі 23 красавіка. Заданне гучыць так: «Распрацоўка і аказанне паслуг па тэхнічным і інфармацыйным суправаджэнні сайта з даменным імем www.godedinstva.by». Сума закупкі — 143 400 рублёў, гэта значыць, каля 55 тысяч долараў па цяперашнім курсе.


vbybyajhvcfqn.png

Закупка складаецца з трох частак: распрацоўка сайта, яго тэхнічнае суправаджэнне і напаўненне. Прапановы перастануць прымаць да 8 траўня — гэта значыць, сайт з'явіцца яшчэ пазней — магчыма, да таго моманту ўжо пройдзе больш за палову Года народнага адзінства.
Для параўнання: колькі ў прынцыпе дзяржпрадпрыемствы выдаткоўваюць на распрацоўку сайтаў? Напрыклад, Мінскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі выдаткаваў на гэта крыху больш за 17 тысяч рублёў. УП «Брэстаблгаз» на стварэнне інтэрнэт-крамы выдзеліла 30 тысяч рублёў.
У 2019-м на стварэнне і запаўненне новага сайта «Парытэтбанк» (тады яшчэ дзяржаўны) выдзяляў 50 тысяч рублёў. Нават з улікам інфляцыі гэта куды менш, чым сума, якую сёння выдзяляе Мінінфарм.