Мінабароны анансуе новыя льготы для тых, хто адслужыў у войску
Грамадзяне, якiя прайшлi тэрміновую ваенную службу, атрымалі шэраг новых ільготаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, паведамляе Еўрарадыё.
Змены ў Працоўным кодэксе, прапанаваныя Мінабароны, набудуць моц з 28 студзеня 2020 года. Згодна імі, пасля тэрміновай службы ў войску за грамадзянінам на працягу трох месяцаў захоўваецца працоўнае месца або даецца раўнацэнная пасада. Прычым захаваць сваё працоўнае месца работнік зможа нават у прыватнага ўласніка. Раней гэтая норма датычыла толькі дзяржаўных устаноў.
Ёсць і змены ў Жыллёвым кодэксе. Тыя, хто адслужыў у войску, атрымаюць першачарговае права на інтэрнат. Гэта закране навучэнцаў і студэнтаў. Каб атрымаць інтэрнат у першую чаргу, ім спатрэбіцца рэкамендацыя на навучанне з вайсковай часці.
Акрамя таго, Мінабароны прапанавала шэраг інішых сацыяльных гарантый для тых, хто прайшоў тэрміновую службу ў войску. Напрыклад, гэта выбар месца размеркавання пасля навучання, бясплатнае навучанне на падрыхтоўчых курсах, перавага пры залічэнні пры роўных балах.