Лівянт: Кодэкс аб адукацыі не прыйшоў у парламент з-за незадаволенасці людзей

23 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў павінны былі атрымаць праект кодэкса аб адукацыі. На 28 лістапада былі прызначаныя слуханні па новых дакументах. Але ні кодэкса, ні слуханняў дэпутаты не ўбачылі. Усё адмянілі.

livjant_1.jpg

На думку рэпетытара Яўгена Лівянта, у міністэрстве адукацыі, верагодна, ўсвядомілі, што нельга кіраваць адукацыяй як раней “кавалерыйскімі наскокамі”. Сваю ролю адыграла і хваля незадаволенасці настаўнікаў, бацькоў, грамадскасці.
Яўген Лівянт: "Я думаю, што ролю адыграла тое, што людзі не сталі маўчаць. Раней, пачуўшы пра чарговыя вар'яцкія планы зменаў у сістэме адукацыі, усе маўчалі і чакалі, спадзеючыся, што пранясе, што кіраўнікі сістэмы адукацыі адумаюцца. А потым было ўжо позна. А цяпер упершыню людзі не сталі чакаць развіцця падзей і загаварылі пра тое, што змены, якія нам прапануюць, прывядуць да яшчэ большага крызісу ў школе. Гэта адбылося ўпершыню. Вядома, мы не ведаем усіх паддыванных гульняў, і не ведаем дакладна, што паўплывала".
Больш за ўсё, на думку рэпетытара, выклікае неспакой нявызначанасць з экзаменамі ў гімназію: пакуль няма змяненняў у кодэксе, незразумела, адменяць іх ці не. А гэта значыць, што бацькам і дзецям пакуль незразумела, ці трэба рыхтавацца да гэтых іспытаў.
Раней міністэрства адукацыі анансавала змены: экзамены ў гімназію пасля 4 класа збіраліся адмяніць, а адукацыйныя праграмы гімназій замяніць на звычайныя школьныя. Гэта і выклікала хвалю абурэння сярод настаўнікаў і бацькоў вучняў.
Паводле euroradio.fm