Затрымалі разам з аўтамабілем за бел-чырвона-белыя аўтасцяжкі
Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова 21 чэрвеня затрымалі супрацоўнікі ДАІ за пару бел-чырвона-белых аўтасцягоў з гербам «Пагоня», якія ён пачапіў на аўтамабіль-таксі.
Кулакоў вырашыў прыняць удзел у акцыі па папулярызацыі нацыянальных сімвалаў «БЧБмабіль», якую абвясціла «Арт Сядзіба». Кожнаму адважнаму беларусу арганізацыя дае шанец ператварыць сваё аўто ў «БЧБмабіль».
Як толькі Леанід Кулакоў пачапіў сцяжкі на аўтамабіль, яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ і даставілі разам з аўтамабілем у РУУС Цэнтральнага раёна.
Праваабаронцы высвятляюць падрабязнасці затрымання актывіста.