Кавід? У Мінску перанесены яшчэ адзін канцэрт замежнай зоркі. Цяпер — украінкі Лабады

Канцэрт украінскай спявачкі Святланы Лабады, запланаваны на 6 лістапада ў «Мінск-Арэне», перанесены, новая дата пакуль не агучваецца.

loboda.jpg

Святлана Лабада павінна была прадставіць у Мінску праграму «BOOM-BOOM!». Прычыны пераносу мерапрыемства не агучваюцца, хутчэй за ўсё, гэта каронавірус. На афіцыйным сайце выканаўцы канцэрта ў раскладзе ўжо няма, сэрвісы па продажы квіткоў пішуць, што мерапрыемства «прыпыненае», адзначае reform.by.

Нагадем, раней у Мінску не адбыўся канцэрт расійскага рэпера Басты.