Новыя рэкорды COVID-19 у Расіі: за суткі захварэлі 40 тысяч
У Расіі ўпершыню з пачатку пандэміі COVID-19 за суткі захварэлі больш за 40 тысяч чалавек. Сітуацыя з каронавірусам у Расіі працягвае пагаршацца. За суткі памерла рэкордная колькасць хворых, паведамляе korrespondent.net.
За мінулыя суткі ў Расіі выяўлена 40 096 выпадкаў
заражэння каранавірусам, паведамляе аператыўны штаб.
У кастрычніку ў Расіі двойчы была пераадоленая псіхалагічная рыса па колькасці новых выяўленняў каронавіруса. Спачатку прырост перавысіў 30 тысяч захварэлых на суткі, цяпер жа ўзятая планка ў 40 тысяч. У асенне-зімовы ўздым мінулага, 2020 года, максімальная колькасць заражэнняў, была зафіксаваная 24 снежня — 29 935 выпадкаў.
Эпідэміёлагі тлумачаць такі высокі рост тым, што штам "Дэльта", які дамінуе ў РФ, больш заразны, а таксама гэтаму паспрыялі невысокія тэмпы вакцынацыі.
Таксама ўстаноўлены сутачны антырэкорд смяротнасці: у Расіі памерлі 159 чалавек. Больш за ўсё памерлых у Маскве — 95, гэта максімальнае значэнне з 27 ліпеня, у Санкт-Пецярбургу — 70.
Агульная колькасць ахвяр COVID-19 у Расіі дасягнула 235 057.