Праваабаронцы звярнуліся да Уладзіміра Пуціна з прычыны катаванняў у турмах

Заснавальнік праваабарончай арганізацыі Gulagu.net Уладзімір Асечкін апублікаваў адкрыты ліст на адрас прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з заклікам зрабіць больш жорсткім пакаранне за катаванні і пакараць вінаватых.

Расійская турма. Фота: РІА «Новости»

Расійская турма. Фота: РІА «Новости»


«У Расіі нядобрасумленныя сілавікі, прыкрываючыся ўладай і пагонамі, б'юць, катуюць і гвалцяць суграмадзян, якія знаходзяцца ў загадзя бездапаможным становішчы. Пацярпелых потым могуць яшчэ тыдні трымаць на вязках, калоць псіхатропнымі прэпаратамі з мэтай задушэння волі, у іх няма магчымасці фіксаваць сляды збіцця і катаванняў і звяртацца тэрмінова ў МУС/СК», — сказана ў лісце.
Асечкін прапануе караць арганізатараў «катавальных канвеераў» рэальным тэрмінам пазбаўлення волі аж да пажыццёвага. Таксама Gulagu.net выступае за правядзенне амністыі для ўсіх пацярпелых ад катаванняў у турмах.
Як паведамлялася раней, відэаархіў катаванняў і гвалту ў расійскіх турмах здабыў беларускі айцішнік Сяргей Савельеў. Шакавальныя відэа пачаў публікаваць сайт Gulagu.net. Праваабаронцы сцвярджалі, што катаванні зняволеных адбываліся з падачы турэмнай адміністрацыі. Па фактах здзекаў з вязняў, гвалтоўных дзеянняў у Расіі распачалі крымінальныя справы, пачаліся адстаўкі.
Паводле «Еўрарадыё».