Колькасць затрыманых на акцыях пратэсту ў Беларусі ў нядзелю набліжаецца да 200
Паводле звестак праваабаронцаў, колькасць затрыманых на несанкцыянаваных акцыях пратэсту ў рэспубліцы ў нядзелю перавысіла 170 чалавек.
На 19.00 у спісах праваабарончага цэнтра «Вясна» 175 чалавек.
Больш за ўсё затрыманых у Мінску. Паводле звестак праваабаронцаў, затрыманні праводзіліся таксама ў пасёлку Бараўляны, Смалявічах і Брэсце.
Несанкцыянаваныя акцыі пратэсту праходзяць у розных раёнах беларускай сталіцы і іншых гарадах рэспублікі, людзі з бел-чырвона-белай сімволікай збіраюцца ў калоны. Дакладную колькасць удзельнікаў ацаніць складана. Сілавікі перашкаджаюць правядзенню маршаў, праводзяць затрыманні.
Разам з тым, гэта першая пратэстная нядзеля, калі ў Мінску не адключалі мабільны інтэрнэт і не зачынялі станцый метро. Тым не менш, назіраліся перашкоды ў працы Telegram.