КДБ не пакідае ў спакоі ўдзельнікаў пахавання Чаркашына

Беларускае КДБ абтэлефаноўвае ўдзельнікаў пахавання ў Брэсце сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алеся Чаркашына, які загінуў ва Украіне. У прыватнасці, з КДБ патэлефанавалі кіраўніцтву прадпрыемства, дзе працуе адзіны дэмакратычны дэпутат, сябар аргкамітэту БХД Валер Білібуха з Бярозаўскага раёна. .



1441694313_bilibuha.jpg

У прыватнасці, спецслужбы цікавала, чаму ён 3 верасня быў не на працоўным месцы, а ў Брэсце.


Па словах Валера Білібухі, супрацоўнікі КДБ перапісвалі нумары ўсіх аўтамабіляў, якія былі на могілках падчас пахавання Чаркашына. Сярод іх была і машына дэпутата. 


Актывіст аргкамітэту БХД пры гэтым адзначыў, што 3 верасня ён афіцыйна браў адпачынак за свой кошт, што зацверджана адпаведнай пастановай кіраўніцтва прадпрыемства. 

bchd.info