КДБ заявіў пра спыненне дзейнасці «арганізаванай экстрэмісцкай сеткі Рабочы Рух»
Заява прагучала ў эфіры СТБ.
КДБ заявіў пра спыненне дзейнасці «арганізаванай экстрэмісцкай сеткі Рабочы Рух».
«Устаноўлена, што прадстаўнікі актыву гэтага руху, якія знаходзяцца ў асноўным за мяжой, ажыццяўлялі падборку, псіхалагічную апрацоўку і наступную вярбоўку работнікаў найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў з ліку так званых прыхільнікаў пераменаў, якія маюць доступ да звестак абмежаванага характару», — заявіў у эфіры СТБ намесьнік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.