Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 1 млн еўра везлі ў Літву ў фуры з торфам
Літоўскія мытнікі затрымалі на мяжы партыю кантрабандных цыгарэт на 1 мільён еўра, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на прэс-службу ведамства.
Здарэнне адбылося 16 лістапада на памежным пераходзе "Лаварышкес". У фуры, якой кіраваў грамадзянін Беларусі, паводле дакументаў перавозілі торфабрыкет. Аднак агляд на рэнтгене паказаў, што ў машыне вязуць кантрабанду.
У паўпрычэпе мытнікі выявілі 300 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці. Кошт кантрабанды з улікам падаткаў ацэньваецца амаль на 1 мільён еўра.
Кіроўцу затрымалі, фуру адправілі на штрафстаянку.