Кіраўнік МЗС Літвы: Давайце гуляць па еўрапейскіх правілах, а не па правілах Лукашэнкі
19 лістапада міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс паразмаўляў па тэлефоне са сваім нямецкім калегам Хайка Маасам, каб абмеркаваць сітуацыю на мяжы з Беларуссю.
«Мы дамовіліся, што крызіс на мяжы з Беларуссю мусіць вырашацца на еўрапейскім узроўні, а не на двухбаковай аснове. Мы павінны ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму, пра якія мы дамовіліся падчас сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрапейскага саюза ў панядзелак», — сказаў міністр Ландсбергіс.
Міністр падкрэсліў, што Еўрапейскі Саюз доўгі час і мэтанакіравана працаваў над дасягненнем кансенсусу па агульнай палітыцы ў адносінах да Беларусі. «Мы павінны не адставаць ад гэтага курса. Давайце гуляць па еўрапейскіх правілах, а не па Лукашэнку, які прасоўвае гульню без правілаў», — сказаў Ландсбергіс.
Міністр Маас заслухаў запэўненні ў тым, што санкцыі супраць беларускай авіякампаніі «Белавія» павінны быць захаваны.