Канстытуцыйная камісія прапануе даваць беларусам права голасу з 20 гадоў
Канстытуцыйная камісія прапануе, каб беларусы мелі права голасу з 20 да 70 гадоў, паведамляе «Еўрарадыё».
![maket_plakata_vse_na_vybory.jpg maket_plakata_vse_na_vybory.jpg](/img/v1/images/maket_plakata_vse_na_vybory.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прапанова абмяркоўвалася камісіяй на пасяджэнні 14 красавіка. Матывацыя такая: беларусы да 70 гадоў «пры прыняцці важнага рашэння яшчэ праяўляюць актыўнасць у грамадска-палітычным жыцці краіны, і на іх выбар ніяк не можа паўплываць стан здароўя». Што да моладзі, то ў 20 гадоў «маладыя людзі ўжо паспеюць сфармавацца як асоба і будуць здольныя рэальна ацэньваць сітуацыю», — паведамляе СТБ.
На сённяшні дзень галасаваць на выбарах можна з 18 гадоў, а абмежавання для пенсіянераў па ўзросце няма.
Але ці падтрымае прапанову па абмежаванні па ўзросце Аляксандр Лукашэнка? Праз чатыры гады яму будзе ўжо 70...
Сярод іншых прапаноў — кандыдаты ў прэзідэнты павінны вылучацца ад палітычных партый, а не ад працоўных калектываў.