Кампанія Наталлі Пяткевіч будзе лячыць людзей па методыках ёгаў
Цэнтр «Шантэр Вэлнэс», адкрыты былой намесніцай старшыні Адміністрацыі
прэзідэнта Наталляй Пяткевіч, будзе аказваць «аздараўленчыя працэдуры,
якія прапануе старажытная навука аюрведа».
— Гэта не маё захапленне але і не зусім бізнес, проста так склаўся лёс, — расказала Наталля Пяткевіч.
Яна патлумачыла, што тэму адкрыцця аюрведычнага цэнтра некалькі разоў падымалі індыйскія партнёры.
— Калі гэтая тэма прыйшла ў чацвёрты раз, я зразумела, што трэба рабіць — мы вырашылі паспрабаваць. Гэта партнёрскі праект з буйным аюрведычным медычным цэнтрам, які сам падбіраў для яго спецыялістаў. Усе яны — з Індыі і працуюць па методыках Wellness Solutions.
На сайце цэнтра сказана, што яго адкрыла беларуская кампанія ААТ «Шантэр» сумесна з Wellness Solutions Pvt, Ltd (Рэспубліка Індыя). Некалькі год таму «Шантэр» ачоліла Наталля Пяткевіч. Адзін з уласнікаў кампаніі — вядомы бізнесмэн Аляксандр Шакуцін, займаецца турыстычным бізнесам у Беларусі.
Цэнтр прапануе «аюрведычныя працэдуры, праграмы для амаладжэння арганізму, пахудзення, пазбаўлення ад стрэсу».
Даведка НЧ: Аюрведа — традыцыйная сістэма індыйскай медыцыны, шчыльна звязаная з ёгічнымі практыкамі. Лічыцца разнавіднасцю альтэрнатыўнай медыцыны, не прызнанай афіцыйнай навукай.
Паводле TUT.BY