Каардынатар БХД у Магілёве затрыманы і асуджаны (дапоўнена)

Каля 09:20 у Магілёве быў затрыманы гарадскі каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Алег Аксёнаў.

1487597533_1473529774_96d86_clip_58kb.jpg


Нагадаем, што раніцай актывісту, на якога ўжо два тыдні ідзе паляванне міліцыянтаў, патэлефанавалі з міліцыі і запатрабавалі з’явіцца ў РАУС аб 11:00, паабяцаўшы даставіць позву дадому. Замест гэтага ў яго кватэру зайшлі ўчастковы і чатыры чалавекі ў цывільным, і ён быў затрыманы.
Пасля гэтага каардынатара БХД адвезлі ў РАУС. 
Алега Аксёнава прысудзілі 14 сакавіка да 15 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у магілёўскім Маршы недармаедаў 19 лютага.
Такім чынам, Алег Аксёнаў, які быў адным з арганізатараў гарадскога Маршу недармаедаў 15 сакавіка, прапусціць і яго, і акцыю ў Мінску 25 сакавіка.
Нагадаем, што 15 сакавіка а 18:00 у Магілёве ад дому па адрасе Ленінская 29 запланаваны Марш недармаедаў. 

bchd.info