Гомель. Віктара Рубцова асудзілі дыстанцыйна на 14 сутак

14 сутак арышту прысудзілі гомельскаму актывісту незалежнага прафсаюза РЭП Віктару Рубцову ў судзе Цэнтральнага раёна.

0569566f_8bcf_42f1_99f5_9a1df8bb4b38_cx4_cy19_cw90_w1023_r1_s.jpg

Суддзя прыняў такое рашэнне, нягледзячы на адсутнасць апазіцыянера ў судовай залі.

Завочны разгляд адміністрацыйнай справы аб парушэнні парадку альбо арганізацыі масавага мерапрыемства адбыўся без Віктара Рубцова. Судовы сакратар папярэдзіла SMS-паедамленнем актыўнага ўдзельніка гомельскага “марша недармаедаў” пра час і месца правядзення суда за 2 гадзіны да пачатку пасяджэння.

Усе спробы Віктара Рубцова перанесці час разгляду справы ні да чаго не прывялі, у выніку чаго вырак быў вынесены дыстанцыйна.

Збяру сумку і буду чакаць”, — так адрэагаваў на навіну пра завочнае правасуддзе Віктар Рубцоў.

Беларускае Радыё Рацыя