Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак арышту

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец за ўдзел і выступы 12 сакавіка на мірнай акцыі пратэсту ў Воршы супраць дэкрэту № 3 і палітыкі ўладаў быў асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту.

1489415323_6313812e_2816_444d_b91e_f10926daf068_w1023_s_s.jpg


Такім чынам, палітык выйдзе на волю толькі 27 сакавіка — па сканчэнні запланаваных на сакавік акцый пратэсту 15, 19 і 25 сакавіка.
Перад пачаткам працэсу Павел Севярынец паведаміў, што па вызваленні збіраецца правесці ў Воршы прэзентацыю кнігаў па гісторыі беларускай хадэцыі — “100 асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” і “БХД: 1917—2017”.
bchd.info