Гродзенская газета не захацела заўважыць праблемы жыхароў вуліцы Салы

У рамках кампаніі "За добраўпарадкаванне дарог Гарадзеншчыны" каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Сяргей Верамеенка разам з карэспандэнтамі газеты «Вечерний Гродно» наведаў былую вёску, а зараз вуліцу Салы ў Гародні.



hrodna_saly.jpg

Ужо сем гадоў як былая вёска Салы далучана ў Кастрычніцкі раён Гародні. Больш трыццаці сем’яў, якія там пражываюць, далей застаюцца без каналізацыі, дарогі, водаправода, гарачай вады, газаправода. Людзі вымушаныя браць ваду з крыніцы, якая забруджаная разнастайным смеццем, а ў дажджы ператвараецца ў бурлівае балота.

“Запрошаныя для асвятлення праблем былой вёскі журналісты "Вечернего Гродно" напісалі ... толькі пра ваду з крыніцы. Рэдакцыя адмовілася ўздымаць праблемы толькі таму, што кіраўнік Гарадзенскага аблвыканкама 15 жніўня паабяцаў пачаць увосень праводзіць цэнтральнае водазабеспячэнне ў Салах. Калі я правільна зразумеў, газ і каналізацыя ў гэтай "частцы горада" непатрэбныя?” — задаецца пытаннем Сяргей Верамеенка. 

bchd.info