Беларускі кансулят дазволіў прывезці цела Алеся Чаркашына ў Брэст
Труну з целам загіблага ва Украіне сябра БХД Алеся Чаркашына сёння а 19:00 могуць вывезці з Днепрапятроўска ў напрамку беларускай мяжы. Пра гэта паведаміў паплечнік памерлага Зміцер Шурхай.
«Гэта ўжо нейкі зрух на сённяшні дзень. Кансулят даў адмашку, што пры адпраўцы цела консул непатрэбны пры наяўнасці дакументаў», — сказаў ён.
Развітанне з Алесем Чаркашынам па баптысцкай традыцыі плануюць правесці ў двары дома, дзе ён нарадзіўся і жыў. Пахаванне адбудзецца ў вёсцы Камяніца-Журавецкая пад Брэстам.