Гродна. Таксісты зноў выйшлі на плошчу Леніна

Гродзенскія таксісты нязгодныя з рашэннем уладаў. Сёння на плошчы Леніна яны правялі акцыю па накіраванні ў абласны выканаўчы камітэт зваротаў супраць пастановы № 700/14, якая робіць працу таксіста нерэнтабельнай.



img_5860_833x400.jpg

На думку работнікаў таксі, усталяванне сродкаў кантролю падатковых органаў ды мадэрнізацыя таксометраў пад іх вымагае вялікіх затратаў.

Кажа актывіст акцыі Сяргей Верамеенка:

Мы па рацыі пыталіся, яшчэ павінны падыйсці некалькі чалавек. Абяцалі. Я ўвесь тыдзень запрашаў людзей, каб яны прыходзілі. Людзі пад′язджаюць, ставяць подпісы, пакідаюць свае заявы і ад′язджаюць. Я думаю, што галоўная мэта нашай акцыі — гэта тое, што мы хочам заявіць уладам пра тое, што пачалася наша кампанія і каб яны без нас не прымалі ніякіх рашэнняў.

Кампанія пачалася і на дадзены момант мы сабралі каля 20 подпісаў. Дакладную колькасць я не магу сказаць, бо многа падпісных лістоў яшчэ ў нашых актывістаў.

Праз некалькі хвілінаў пасля пачатку акцыі з гарадскога выканаўчага камітэта выйшаў міліцыянт у цывільным, які зняў прысутных на відэакамеру.

Па словах таксістаў, збор подпісаў будзе працягвацца, магчыма, і ў іншых гарадах.
 

img_5861.jpg

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя