Гродна: сёння судзяць актывіста БХД

У судзе Ленінскага раёна а 15-й гадзіне ў кабінеце нумар 33 распачнецца судовае пасяджэнне па справе мясцовага актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Сяргея Верамеенкі, які абвінавачваецца ў распаўсюдзе друкаваных выданняў без выходных дадзеных.



sudy_3.jpg

Сёння судзяць актывіста БХД
Нагадаем, сябра аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Сяргей Верамеенка быў затрыманы людзьмі ў цывільным 12 сакавікаў Гродна.

Яго затрымалі каля офісу мясцовых хрысціянскіх дэмакратў, куды ён нёс улёткі для акцыі ў межах марафону "Хваля Салідарнасці". Да яго падыйшлі двое ў цывільным, якія, не паказаўшы ніякіх дакументаў, назваліся супрацоўнікамі Ленінскага РАУС і пад пагрозай гвалту змусілі актывіста прайсці з сабой (як пазней высветлілася, імя аднаго з іх — Аляксандр Кілікін).

У РАУС усё ўлёткі пералічылі, пасля чаго зноў без афіцыйных дазволаў людзі ў цывільным накіраваліся дадому да Сяргея Верамеенкі, дзе зрабілі ператрус у пошуках улётак.  Прэсавая служба БХД