Гродна: суд прызнаў Верамеенку вінаватым
Сёння адбыўся суд над актывістам аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Сяргеем Верамеенкам. Судзя Ленінскага раёна прызнала вінаватым актывіста БХД у распаўсюдзе друкаваных выданняў без выходных дадзеных і пакарала штрафам у 20 базавых велічынь (2 мільёны рублёў).
Сяргей Верамеенка
Нагадаем, сябра аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Сяргей Верамеенка быў
затрыманы людзьмі ў цывільным 12 сакавікаў Гродна.
Яго затрымалі каля офісу мясцовых хрысціянскіх дэмакратаў, куды ён нёс улёткі для акцыі ў межах марафону "Хваля Салідарнасці". Да яго падыйшлі двое ў цывільным, якія, не паказаўшы ніякіх дакументаў, назваліся супрацоўнікамі Ленінскага РАУС і пад пагрозай гвалту змусілі актывіста прайсці з сабой (як пазней высветлілася, імя аднаго з іх — Аляксандр Кілікін).
У РАУС усё ўлёткі пералічылі, пасля чаго зноў без афіцыйных дазволаў людзі ў цывільным накіраваліся дадому да Сяргея Верамеенкі, дзе зрабілі ператрус у пошуках улётак. ПаводлеПрэсавай службы БХД