Гродна. "Чароўны пакой для асаблівых дзяцей" — далучайся да новага праекта дзіцячага хоспіса
Гродзенскі дзіцячы хоспіс распачаў збор сродкаў на стварэнне сэнсарнага пакою, дзе маюць праводзіцца інтэрактыўныя адукацыйныя і інтэграцыйныя заняткі з цяжкахворымі і невылечнымі дзецьмі.
Пад апекайГродзенскага дзіцячага хоспісазнаходзяцца больш за 70 дзяцей, што маюць вельмі цяжкую ступень страты здароўя. Штодня сям'і цяжкахворых дзяцей сутыкаюцца з фізічнымі пакутамі і болем. Але паменшыць фізічны боль можна хаця б з дапамогаю лекаў. Больш складанаю задачай з’яўляецца праца з развіццём асобы хворага дзіцяці, яго сацыялізацыя і развіццё камунікатыўных здольнасцяў.
Зараз у горадзе мала дзіцячых ўстановаў, куды прымаюць цяжкахворых дзяцей. Часцей за ўсё такія дзеці ўвесь час знаходзяцца дома. Таму яны не маюць шансаў навучыцца гуляць і строіць стасункі з іншымі дзецьмі, не атрымліваюць неабходнай педагагічнай і псіхалагічнай падтрымкі, а бацькі цяжкахворых дзетак большую частку свайго часу прысвячаюць іх догляду.
Адным з варыянтаў вырашэння праблемы з’яўляецца стварэнне сэнсарнага пакою, дзе будуць праходзіць інтэрактыўныя заняткі з цяжкахворымі дзецьмі. У яго "чароўным" асяроддзі з дапамогаю актыўных знешніх стымулятараў — пахаў, гукаў, спецыяльных матэрыялаў ці светлавых эфектаў ствараюцца ўмовы для развіцця сенсарных адчуванняў, з дапамогаю якіх дзіця пазнае свет.
Дзіцячы хоспіс мае памяшканне, для будзе стварацца сэнсарны пакой, і звяртаецца да гарадзенцаў з просьбаю ад дапамозе ў зборы сродкаў на яго абсталяванне.
Плануецца, што ў створаным сэнсарным пакоі будуць арганізаваны індывідуальныя і групавыя заняткі па гнуткім рэжыме. Працаваць з дзецьмі будуць педагогі, псіхолагі, сацыяльныя работнікі і валанцёры.
Даведацца больш і падтрымаць праект матэрыяльна можна на старонцы дзіцячага хоспіса.