Гродна. Акцыя ў падтрымку ўцекачоў з Украіны

У Гродзенскім абласным аддзяленні Беларускага чырвонага крыжа адбываецца акцыя ў падтрымку ўцекачоў з Украіны.



img_2015_05_011341247624.jpg

Фота publizist.ru

Жыхары Данецкай і Луганскай абласцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі Прынёмання, маюць магчымасць атрымаць ваўчары для набыцця неабходных прадуктаў і рэчаў.

Акцыя арганізавана пры фінансавай падтрымцы Міжнароднага камітэта чырвонага крыжа і працягнецца да 5 снежня.

На дапамогу ўцекачам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, выдаткавана  больш за 360 000 долараў. Як зазначае старшыня Гарадзенскага абласнога аддзялення Чырвонага крыжа Раманія Скамарошка, дапамога ўцекачам з Украіны — адзін з прыярытэтных кірункаў дзейнасці арганізацыі:

— Вельмі цяжка ў любым узросце кінуць свой дом, родных, пераехаць у іншую краіну і пачаць новае жыццё. Пэўная катэгорыя мігрантаў з Украіны можа атрымаць сертыфікат і разам з нашым супрацоўнікам схадзіць у магазін. На дапамогу выдзяляюцца значныя сумы.

Атрымаць дапамогу маюць магчымасць уцекачы з цяжкімі формамі інваліднасці, шматдзетныя сем’і, людзі без сталага заробку і тыя, хто не ў стане вярнуцца на радзіму бліжэйшым часам.

Паводле дадзеных Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў, пачынаючы з чэрвеня 2014 года, у Беларусь прыехала каля ста пяцідзесяці тысяч вымушаных мігрантаў.

Беларускае Радыё Рацыя