Гараджан запрашаюць прайсці новы адукацыйны курс, які дазваляе лепш абараняць сваё «права на горад»
У гараджан з'явілася магчымасць павысіць свае веды і магчымасці супрацьстаяць ушчыльняльнай забудове, высечкам зялёных зон і іншым спрэчным горадабудаўнічым рашэнням гарадскіх уладаў.
Таварыства «Горад для гараджан» у чэрвені запускае новы адукацыйны курс Urban Advocacy School для гараджан, якія хочуць павысіць горадабудаўнічую пісьменнасць і павялічыць магчымасці свайго ўдзелу ў працэсах гарадскога развіцця.
На адукацыйным курсе можна атрымаць базавыя веды аб працэсах гарадскога развіцця і планавання тэрыторый, даведацца «з першых вуснаў» пра этапы распрацоўкі горадабудаўнічых праектаў і іх зацвярджэння ад спецыялістаў, якія непасрэдна гэтым займаюцца.
Асаблівая ўвага ў рамках курсу будзе нададзена арганізацыі адвокасі кампаній, прасоўванню і абароне грамадскіх інтарэсаў у сферы гарадскога развіцця.
Курс бясплатны, мерапрыемствы будуць праходзіць онлайн і офлайн. Зарэгістравацца на курс можна тут.
Даведацца больш інфармацыі пра курс, фармат і экспертаў тут.
«Ушчыльняючыя забудовы, высечкі зялёных зон, размяшчэнне вытворчасцей і размеркаванне гарадскога бюджэту — гэта толькі невялікая частка таго, на што гараджане звяртаюць больш за ўсё увагі. Не толькі ў сталіцы, але ўсё часцей у рэгіёнах. Перад гараджанамі стаіць пытанне: як зрабіць так, каб іх голас быў пачуты, і яшчэ больш важна — улічаны? У Urban Advocacy School мы імкнемся знайсці адказы на гэтыя пытанні, падзяліцца сваімі вопытам і дапамагчы гараджанам эфектыўна ўдзельнічаць у развіцці сваіх гарадоў» — адзначыў Дзяніс Кобрусеў, каардынатар «Горада для гараджан».
Паводле прэс-рэліза