Фотафакт. Як Лукашэнка прытрымліваецца масачнага рэжыму ў Віцебку
Загад аб абавязковым выкарыстанні СІА (сродкаў індывідуальнай абароны) ўведзены ў горадзе 16 лістапада.
Сёння Аляксандр Лукашэнка наведвае Віцебск. Як піша набліжаны да яго тэлеграм-канал «Пул Першага», гэты візіт ажыццяўляецца ў межах «серыі паездак у рэгіянальныя бальніцы, каб паглядзець, як наладжана праца па барацьбе з Covid-19».
Яшчэ цытата: «Сёння Лукашэнка ў Віцебскім абласным радзільным доме. Тут становяцца мамамі і пацыенткі з каронавірусам, для іх асобны блок».
Заўважым, што ў віцебскую радзільню сталічныя госці завіталі без масак, хаця адпаведны рэжым тут уведзены яшчэ 16 лістапада.