Эка-кардон і арнамент: «Белпошта» змяніла дызайн упакоўкі для пасылак
«Белпошта» прадставіла новы дызайн упакоўкі пасылак — з эка-матэрыялу і з нацыянальным арнаментам.
Як патлумачылі на прадпрыемстве, на новых скрынках для пасылак нанесеныя адны з самых распаўсюджаных элементаў беларускага арнаменту — «зорка» або «сонца» і «вясновая зямля», якія сімвалізуюць світанак і маладосць. Таксама ў элементах дэкору пасылачных упаковак прысутнічае сегмент арнаменту дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У яго аснове ляжыць узор «узыходзячае сонца», які сімвалізуе дабрабыт і багацце, а цэнтральны ромб, намаляваны на арнаменце, пазначае пажаданне спрыяльнага развіцця падзей, яго называюць «ключом да шчасця». Таксама на ўпакоўцы нанесены лагатып РУП «Белпошта».
Дызайн створаны спецыялістамі прадпрыемства.
Паштовая тара прадстаўлена ў 5-ці самых запатрабаваных кліентамі РУП «Белпошта» памерах: ад маленькага (165х115х50) да вялікага (600х320х230). Скрынкі выкананы з трывалага кардона, які дазволіць максімальна выключыць іх пашкоджанне пры транспартоўцы.
Раней фірмовая ўпакоўка для пасылак выглядала вось так:
Паводле marketing.by