Дзясяткі мігрантаў з боку Беларусі намагаліся перайсці мяжу Латвіі і Літвы за мінулыя суткі
У Латвіі за мінулыя суткі затрымалі 11 нерэгулярных мігрантаў. Дзвюм групам з 6 і 5 чалавек дазволілі перайсці мяжу з гуманітарных прычынаў. Яшчэ аднаго чалавека не прапусцілі праз мяжу, паведамілі латвійскія памежнікі.
У СМІ і сацыяльных сетках Латвіі ідзе дыскусія, ці
прапускаць мігрантаў з Беларусі на сваю тэрыторыю.
Ад пачатку году 377 чалавек перайшлі латвійскую мяжу ў
абыход пунктаў пропуску.
Літоўскія памежнікі паведамілі, што не прапусцілі цераз мяжу дзясяткі мігрантаў, перадае Delfi з спасылкай на BNS. Нікога не
прапусцілі і не затрымалі, вынікае з апублікаванай статыстыкі.
З пачатку года на літоўска-беларускай мяжы затрымалі больш
за 4137 нерэгулярных мігрантаў.
Паводле «Свабоды»