Дзяржпагранкамітэт будзе расследававаць дзеянні польскіх сілавікоў у дачыненні да «бяззбройных асоб»

Дзяржпагранкамітэт Беларусі паабяцаў правесці расследаванне дзеянняў польскіх сілавікоў у дачыненні да «бяззбройных асоб». Аднак у дачыненні да мігрантаў, якія атакавалі польскую мяжу, расследаванне не было анансаванае, піша «Ежедневник».

ataka_1.jpg

Дзяржпагранкамітэт (ДПК) збіраецца праводзіць расследаванне па дзеяннях Польшчы ў дачыненні да «бяззбройных людзей, якія знаходзяцца на беларускім баку». У дачыненні да мігрантаў, якія прарывалі польскую мяжу, праводзіць расследаванне ніхто пакуль не абяцаў.

Пра тое, што ДПК правядзе расследаванне дзеянняў польскіх сілавікоў у дачыненні да «бяззбройных асоб» напісаў sputnik.by ды спаслаўся пры гэтым на афіцыйнага прадстаўніка ДПК Беларусі Антона Бычкоўскага.

«Такое ўжыванне польскімі сілавікамі спецсродкаў і боепрыпасаў у дачыненні да бяззбройных людзей на беларускім баку зафіксаванае. Гэта расцэньваецца не інакш як гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі іншага боку», — заявіў Антон Бычкоўскі.

Пры гэтым прадстаўнік ДПК Беларусі не паведаміў, ці зафіксаваныя гэтым ведамствам пашкоджанне «бяззбройнымі людзьмі» беларускага маёмасці, пашкоджанне польскай маёмасці, спробы незаконнага перасячэння мяжы, напады на прадстаўнікоў замежнай дзяржавы, а таксама бяздзейнасць службовых асоб ДПК у дачыненні да парушальнікаў пагранічнага рэжыму. Не анансавана таксама і правядзенне якога-небудзь расследавання па згаданых фактах.