Цапкала прапанаваў сабраць на прэмію за арышт Лукашэнкі 11 мільёнаў еўра
Экс-прэтэндэнт у кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 года Валерый Цапкала раскрыў падрабязнасьці збору грошай, які ён назваў «Усё або нічога», паведамляе «Свабода». За два дні сабрана больш за 126 тысяч еўра.

За арышт Лукашэнкі абяцаюць €11 млн, выплату асобе ці групе асоб зробяць бяспечнай транзакцыяй, за якую адказвае юрыдычная асоба ў еўрапейскай юрысдыкцыі.
Такой сумай узнагародзяць прадстаўнікоў сілавых органаў ці грамадзянскай супольнасці, якія спрычыняцца да затрымання і арышту, як кажа Цапкала, «злачынцы № 1».
«Чалавека, які ў нашай краіне асацыюецца з фальсыфікацыяй выбараў, агромністай колькасьцю забойстваў і выкраданняў, які здзейсьніў шмат злачынстваў супраць чалавечнасці, у прыватнасці, катаванні, незаконныя дэпартацыі і многія рэчы, якія мы абавязкова даведаемся», — заявіў Цапкала.
Грошы зарэзервуюць, а затым, у выпадку арышту Лукашэнкі, пакладуць на адмысловы рахунак. Цапкала выказаў спадзеў, што ўнутры сістэмы шмат людзей, якія выступаюць за народ і якія разумеюць, хто прычына апошніх бедаў беларусаў.
За два дні збору грошай 225 чалавек ахвяравалі на арышт. Агульная сума перавысіла €126 тысяч.