Чаму Расія дала крэдыт Украіне большы, чым Беларусі?

У канцы снежня мінулага года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў аб выдзяленні Беларусі і Украіне крэдытаў на суму 2 і 15 мільярдаў долараў адпаведна. Карэспандэнты БелаПАН вырашылі пацікавіцца ў мінчан, ці не абразіла іх тое, што Кіеў атрымае нашмат больш шчодрую фінансавую дапамогу Масквы і з чым звязана такое нераўнамернае размеркаванне «пернікаў»



putin_dzied_maroz.jpg

"Можа, за прыгожыя вочы ўсё-такі — хто ведае? Добра ўсміхнуліся, сказалі словы добрыя — украінцы ўмеюць усміхацца. Зайздросна, я б таксама хацела 15 мільярдаў, але неяк не вельмі атрымліваецца". 
 

"У іх горш, чым у нас — у іх рэвалюцыя!"
 

"Розныя ўмовы супрацоўніцтва. Напэўна, заманіць грошамі Украіну цяпер больш выгадна для Расіі. Мільярды ж ідуць не простым людзям, не на нейкае рацыянальнае выкарыстанне, а тым, хто мае ўладу". 
 

"Хутчэй за ўсё, таму што Беларусі трэба менш — яна сама па сабе меншая, жыхароў менш, амбіцый менш. А можа быць, прэзідэнт Беларусі менш красамоўны, чым кіраўнік Украіны?"
 

"Ва Украіне пераломны момант цяпер. Расія хоча, каб Украіна ў яе склад уваходзіла, падтрымлівала яе палітычнае меркаванне. Таму яны ім дапамагаюць больш, чым нам". 
 

"Мы самадастатковыя цяпер, а Украіна — не". 
 

"Для Расіі больш выгадна даць больш грошай Украіне, якая штосьці дасць узамен". 
 

"Давайце не будзем прагнымі, няхай усім будзе добра". 
 

"Можа, у Расіі думаюць — беларусы ўсё перацерпяць".
 

"Лічыць чужыя грошы — наогул кепска".

belapan.by