Арменія рыхтуе напад на Грузію?
Такі сцэнар усё больш папулярны сярод некаторых грузінскіх палітолагаў. На карысць гэтай версіі кажа ўваход Арменіі ў склад Мытнага Саюзу.
Пасля гэтага ўзнікае лагічнае пытанне аб’яднання краіны з сваім расійскім сюзерэнам. Расійскія колы, на думку грузін, таксама мараць злучыцца з армянскай тэрыторыяй, каб умацаваць
становішча адзінай на Паўднёвым Каўказе Расійскай 102-й ваеннай базы, якая цяпер не валодае ніякай баявой устойлівасцю ў выпадку маштабнай вайны на Каўказе, патэнцыйным супернікам у якой цалкам можа
стаць і Грузія з-за Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Таксама свярджаецца, што падчас жнівеньскіх падзей 2008- га, у Масквы існаваў план захопу 80-кіламятровай паласы грузінскай зямлі, населенай армянамі. За кошт гэтых земляў планавалася стварыць
геаграфічную сувязь паміж Арменіяй і Расіяй. Называецца нават накірунак будучага галоўнага ўдару армянскіх і расіяскіх войскаў. Быццам яны будуць атакаваць так, каб злучыцца у раёне Паўднёвай
Асеціі.
Пасля Грузію нібыта чакае падзел на пратэктараты. Цяжка сказаць, наколькі такая страшылка падобная на праўду. Па-першае, сыход Саакашвілі стварыў нейкую глебу для мірнага дыялогу Масквы і
Тбілісі. Па-другое, праз Грузію з Каспія на Захад ідзе нафта і наўрад ці Еўропа проста так будзе глядзець на спробы агрэсіі супраць гэтай краіны.
Паводле азербайджанскай прэсы