Былы палітвязень Уладзімір Асіпенка прыняў удзел у Талацэ на Курапатах (фота)

Уладзімір Асіпенка адмыслова прыехаў з Ваўкавыску, каб дапамагчы прыбрацца ва ўрочышчы.



Нядаўна падчас свайго лячэння ў Мінску Курапаты наведваў і паплечнік Асіпенкі па крымінальнай справе — былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які вясною быў вызвалены з турмы ў Гародні.

Цяпер актывісты займаюцца санітарнай расчысткай леса — у прыватнасці, вынішчаюць кустоўе спірэі, праз якое ў лесе ўтвараецца шмат сухастою. Для знішчэння спірэі з каранямі трэба прыкладаць немалую фізічную сілу, таму валанцёры, значная частка з якіх - жанчыны, заклікаюць далучацца да Талакі маладых і  дужых мужчын.

Нагадаем, Талака адбываецца штоаўторак з 17 да 20 гадзін.